Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"ВЫВУЧАЕМ РОДНУЮ МОВУ"

Дата: 23 октября 2023 в 17:48

Вывучаем родную мову разам

Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы. 

  Мова — гэта не толькі сродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення, самарэгуляцыі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленне культурных і гістарычных каштоўнасцей народа.

  Мова таксама выступае асноўным механізмам этнагенезу (прыналежнасць пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе за ёй замацоўваецца сігніфікатыўная функцыя, інакш кажучы, мова служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі. 

  Працэс авалодання дзіцём мовай вельмі складаны, што абумоўлівае патрэбу ў педагагічным кіраванні, заснаваным на грунтоўным навуковым псіхолага-педагагічным падыходзе. Унікальнасць і складанасць моўнай сітуацыі, якая характарызуецца функцыянаваннем у рэспубліцы беларуска-рускага блізкароднаснага білінгвізму, патрабуе пэўнай спецыфічнай арганізацыі выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з неабходнасцю засваення дзвюх моў.

Авалоданне беларускай мовай у дашкольнай установе адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi. У нас ёсць група з беларускай мовай навучання для дзяцей 5-6  гадоў (старэйшая).

Вывучайце родную мову разам з намi!

Прапануем Вам беларускія сайты па адукацыі, выхаванні і развіцці нашых дашкалят!

"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў

http://www.veselka.by

"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

http://www.veselka.by

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

https://kazki.unicef.by

Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

Казкi беларускiя

http://kazki.by

Мультфільмы

https://www.youtube.com/channel/UC3_fF6nsk5Y6D1BTlW3vXiQ

Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы. 

Мова — гэта не толькі сродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення, самарэгуляцыі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленне культурных і гістарычных каштоўнасцей народа.

Мова таксама выступае асноўным механізмам этнагенезу (прыналежнасць пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе за ёй замацоўваецца сігніфікатыўная функцыя, інакш кажучы, мова служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі. 

Працэс авалодання дзіцём мовай вельмі складаны, што абумоўлівае патрэбу ў педагагічным кіраванні, заснаваным на грунтоўным навуковым псіхолага-педагагічным падыходзе. Унікальнасць і складанасць моўнай сітуацыі, якая характарызуецца функцыянаваннем у рэспубліцы беларуска-рускага блізкароднаснага білінгвізму, патрабуе пэўнай спецыфічнай арганізацыі выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з неабходнасцю засваення дзвюх моў.

Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садку адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi 2023 г. .

Планаванне i арганiзацыя беларускамойнага дня

Асноўнымі накірункамі дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах з`яўляецца забеспячэнне якасці адукацыйнага працэссу, што дазволіць дасягнуць асноўнай мэты – рознабаковага гарманічнага развіцця дзіцяці і яго камфортнага самаадчування ў дзіцячым калектыве. Вялікае значэнне ў забеспячэнні якасці і дасягненні дадзенай мэты надаецца планаванню.

Планаванне – гэта важны этап дзейнасці выхавацеля дашкольнай адукацыі па рэалізацыі праграмных задач і арганізацыі адукацыйнага працэссу ў группе з выхаванцамі. Планаванне – працэс працаемкі і творчы, які патрабуе ад педагога глыбокіх ведаў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, дыдактычных прынцыпаў, патрабаванняў да планавання адукацыйнага працэсу.

         Але неабходна адзначыць, што планаванне   беларускамоўага дня ў педагогаў выклікае некаторыя цяжкасці. Перш за ўсё гэта звязана з тым, што метадычнае забеспячэнне, неабходнае для планавання, размешчана ў розных дапаможніках, не сістэматызавана і не канкрэтызавана ў адпаведнасці з тэматычным планаваннем па відах дзейнасці. Таму падчас падрыхтоўкі выхавацель губляе шмат часу, а паспешнасць прыводзіць да фармальнага падыходу, што недапушчальна, бо план адукацыйнай работы – галоўны дакумент, аснова дзейнасці выхавацеля. Распрацоўванне плана прадугледжвае вызначэнне асноўных задач з улікам умоў, неабходных для іх вырашэння, размеркаванне праграмнага зместу па асноўных накірунках дзейнасці выхаванцаў. Эффектыўнасць планавання дасягаецца пры ўліку трох галоўных умоў:

  • наяўнасць інфармацыі пра ўзровень сфарміраванасці ведаў дзяцей на момант планавання;
  • яскравае ўяўленне аб узроўні, якога неабходна дасягнуць напрыканцы пэўнага ўзрастовага перыяду;
  • выбранне аптымальных форм, сродкаў і метадаў, якія дазволяць атрымаць станоўчыя вынікі.

Толькі выкарыстанне творчага падыходу пры планаванні адукацыйнага працэссу, аб’яднанне класічных і сучасных метадаў і прыемаў арганізацыі работы з дзецьмі, уключэнне ў змест выхаваўчага працэссу інавацыйных тэхналогій побач са сродкамі народнай педагогікі дапамогуць дасягнуць станоўчых вынікаў і забяспечыць якасць адукацыйнага працэсу.

З мэтай забяспячэння рэалізацыі нацыянальнага кампанента вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, паэтапнага развіцця беларускага маўлення выхаванцаў, педагагічнымі каллектывамі ўстаноў дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь арганізавана планаванне і правядзенне адукацыйнага працэссу з дзецьмі падчас беларускамоўнага дня. Гэта дазваляе дасягнуць станоўчых вынікаў па вырашэнню адной з задач адукацыйнай вобласци “Развіццё маўлення и культура маўленчых зносін” – далучэнню дзяцей дашкольнага узросту да агульначалавечых і нацыянальных каштоунасцей: мовы, гісторыі, культуры. Паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дзяцей ранняга ўзросту робіцца з мэтай развіцця ў малых першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і, па меры магчымасці самастойна, ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія пацешкі, песенькі, лічылкі), што служыць фарміраванню ў іх пачуццевай асновы руска-беларускага двухмоўя.

Важна планаваць работу ўжо ў другой малодшай группе. Гэта дазволіць педагогу паэтапна, паступова, на працягу трох гадоў знаёміць выхаванцаў з народнымі святамі, звычаямі беларускага народу, садзейнічаць авалоданню малодшымі дашкольнікамі першымі сацыяльнымі ролямі: “Я - грамадзянін”, “Я беларус”; выхоўваць гонар за сваю нацыю, любоў да Радзімы; фарміраваць уяўленні аб роднай краіне; далучаць да гісторыі і культуры роднага краю; знаеміць з творамі нацыянальнага мастацтва.   Арганізаваныя віды дзейнасці дзяцей 4 года жыцця ў беларускамоўны дзень будуць садзейнічаць:

- адрозніванню дзецьмі беларускага і рускага маўлення;

- пабуджэнню да ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове, іх тэатралізацыі;

- знаемству з формуламі беларускага этыкету, якія часта ўжываюцца ў паўсядзенным жыцці; стымуляванню дзяцей да іх самастойнага выкарыстання.

У сярэдняй группе працягваецца навучанне дашкольнікаў рэпрадуктыўнаму маўленню (пераказ, завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтычных твораў), ажыццяўляецца навучанне прадуктыўнаму маўленню, гэта значыць, будаванне самастойных па зместу і форме выказванняў на беларускай мове (расказванне па малюнку, расказванне пра цацку або прадмет, расказванне з асабістага вопыту).

Выхаванцаў старэйшай групы навучаюць адрозніваць словы рускай і беларускай моў, называць на беларускай мове акаляючыя прадметы, разумець і ўжываць абагульняючыя словы, беларускія формы іменаў, формы ветлівасці. Дзеці пераказваюць кароткія казкі,  апавяданні, ствараюць выказванні, самастойныя па задуме і моўным афармленні. Звяртаецца ўвага на правільнае вымаўленне спецыфічна беларускіх гукаў у словах і фразах.

У беларускамоўны дзень пажадана, каб усе дарослыя размаўлялі з дзецьмі на беларускай мове. Выхавальнік плануе заняткі, на якіх маўленчы   вопыт дзяцей дазваляе ім быць актыўнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, занятак па адукацыйнай вобласці вучэбнай праграмы дашкольнага выхавання “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”. Выхаванне цікавасці і любові да мастацкага слова дасягаецца праз азнаямленне дзяцей з мастацкай літаратурай, развіццё ўмення слухаць і разумець літаратурныя творы, аналізаваць іх, узнаўляць (чытаць на памяць вершы, пераказваць казкі,  апавяданні). Мастацкае слова, сродкі мастацкай выразнасці (метафары, прымаўкі, параўнанні і г.д.) павінны стаць здабыткам, якім яно будзе карыстацца ў штодзенным жыцці. Добрым сродкам развіцця беларускага маўлення з’яўляюцца рухомыя гульні, беларускія народныя гульні, драматызацыя казак, лічылкі, дражнілкі, папеўкі, загадкі, заклічкі.                   

Выхавальнік можа лічыць сваю працу выніковай, калі выхаванцы ў час вольных гульняў будуць ахвотна размаўляць на беларускай мове.

“Методыка навучання, правядзення і выкарыстання беларускіх народных гульняў у дашкольнай установе”

          Методыка навучання дзяцей дашкольнага ўзросту беларускім рухавым гульням мае свае спецыфічныя асаблівасці ў залежнасці ад ўзросту дзяцей.

          Па-першае, падбіраючы гульню, педагог ці кіраўнік фізічнага выхавання павінен звярнуцца да вучэбнай  праграмы  дашкольнай адукацыі, у  якой спіс гульняў складзены з улікам агульнай рухавай падрыхтоўкі дзяцей пэўнага ўзросту і накіраваены на вырашэнне  пэўных  задач. Рухавы змест гульняў павінен адпавядаць умовам іх правядзення. Важна ўлічваць  пару года і надвор`е.

Па-другое, выбар гульні вызначае яе месца ў рэжыме дня. На першай прагулцы мэтанакіраваны гульні больш дынамічныя, на другой - гульні розныя па рухавай характэрыстыцы. Да пачатку гульні трэба зрабіць разметку пляцоўкі, падрыхтаваць патрэбнае абсталяванне і атрыбутыку.

Па- трэцяе, збор дзяцей на гульню неабходна праводзіць у тым месцы пляцоўкі, адкуль будуць пачынацца гульневыя дзеянні. Збор павінен праходзіць хутка і цікава, таму трэба прадумаць прыемы і пастаянна іх змяняць. Арганізацыя дзяцей на гульню патрабуе ад педагога вялікай знаходлівасці. Асабліва важна выклікаць цікавасць да гульні ў самым пачатку. Часам гэтыя прыемы супадаюць з прыемамі збору дзяцей. Вялікі эфект дае абыгрыванне атрыбутаў.

Старэйшыя дзеці любяць і ўмеюць гуляць. З імі можна дамовіцца аб месце і сігнале збору на прагулку. На гульневай пляцоўцы іх збіраюць пры дапамозе заклікалачкі. Па даручэнні педагога пэўныя дзеці збіраюць астатніх у назначаны час. У гэтай групе прыемамі арганізацыі выступаюць песенькі, вершыкі, загадкі.

Па-чацвертае, тлумачэнне правілаў гульні павінна быць кароткім, зразумелым, эмацыянальным, цікавым.

Выбар гульні залежыць ад педагагічнай задачы, а таксама фізічнай падрыхтоўкі дзяцей, іх стану здароўя. Педагог расказвае змест гульні, паказвае, як трэба выконваць тыя ці іншыя дзеянні, пры дапамозе пытанняў паўтарае з дзецьмі правілы, каб пераканацца, што ўсе зразумелі.Для двухгадовых дзяцей няма папярэдняга тлумачэння гульні. Яно вядзецца паэтапна, ў ходзе гульневых дзеянняў. У старэйшых  групах папярэдняе тлумачэнне адбываецца з ўлікам узроставых псіхалагічных магчымасцей дзяцей. Гэта вучыць іх планаваць свае дзеянні. Вельмі важнай з`яўляецца паслядоўнасць тлумачэння:

  • Назва гульні і яе задумы
  • Кароткі змест
  • Правілы
  • Напамін рухаў (пры неабходнасці)
  • Раздача роляў
  • Раздача атрыбутаў
  • Размеркаванне гуляючых на пляцоўцы
  • Пачатак гульневых дзеянняў

      Нельга пачынаць тлумачэнне гульні з назначэння дзяцей на галоўныя ролі або раздачы атрыбутаў, бо спадзе ўвага да інструкцый, пачнецца збой гульневых дзеянняў.

       Калі есць у гульні словы, то спецыяльна развучваць іх не трэба- дзеці іх запамінаюць падчас гульні. Калі яна знаемая, тады з дапамогай пытанняў удакладняюцца пэўныя моманты.

        У гульні ролі адзначаюць паводзіны дзяцей. Вядучыя ролі заўседы прывабныя. Размеркаванне роляў выкарыстоўваецца як момонт для выхавання паводзін дзяцей. Выбар на галоўную ролю ўспрымаецца як узнагарода . Педагог павінен сачыць за рухамі дашкольнікаў:заўважаць доюбрае выкананне рухаў, паказваць лепшы спосаб дзеяння, дапамагаць асабістым прыкладам.

Вызначыць тых, хто водзіць у гульні, можна рознымі спосабамі, але асноўнымі з`яўляюцца наступныя:

  1. “Брацца за палку”: рука да рукі; хто накрые канец палкі, той і будзе вадзіць.
  2. “Канацца”: гульцы становяцца  ў шарэнгу каля лініі, ставяць палку на ступню і рэзкім узмахам нагі кідаюць яе як мага далей. Той удзельнік гульні, палка якога ўпала далей за ўсіх,-вядучы.
  3. “Лічыцца”: адзін гулец чытае лічылку і пры кожным слове па чарзе паказвае на ўдзельнікаў. На каго прыпадзе апошняе слова, той і водзіць.
  4. “Дамаўляцца”: вядучага выбіраюць з ліку найбольш вопытных.
  5. “У якой руцэ прадмет”: адзін з гуляючых за спіной хавае у адной руцэ прадмет, другому прапануецца ўгадаць. Угадаўшы-водзіць.
  6. “Чыя саломінка карацейшая (або даўжэйшая)?”: верхнія канцы трэба зраўняць, а ніжнія схаваць ў руцэ. Хто выцягне кароткую (ці доўгую) палачку, той і пачынае гульню.

Для выбара вядучага таксама можна выкарыстаць гульні “Пярсценак, пярсценак”, “Стрэлка”, “Патэльня, ідзі сюды”.

          Заўважым, што калі гульня праводзіцца з дзецьмі першай малодшай групы , то педагог сам прымае ў ей удзел: выкнвае як галоўную, так і другасную ролю. Трохгадовым дзеткам можна даручыць выкананне галоўнай ролі. У групах старэйшых групах кіраўніцтва апасродкаванае: кіраўнік можа прымаць удзел у гульні, калі яна новая або па ўмовах гульні не хапае пары.

Педагог павінен бачыць дзеянне кожнага дзіцяці. Бадзерым тонам, дзейсным удзелам ен падтрымлівае ў дзяцей радасны настрой, заахвочвае праяўленне рашучасці, смеласці, знаходлівасці, ініцыятывы, стрымлівае празмерна актыўных дзяцей, падбадзервае тых , хто адстае, папярэджвае магчымыя выпадкі недабразычлівасці. Для стымуляцыі ходу гульні ен можа прыняць у ей удзел як звычайны гулец, стога выконваючы правілы. У рэдкіх выпадках кіраўнік можа ўзяць на сабе адказную ролю і паказаць, як трэба выконаць дзеянні, або калі неабходна надаць гульні жвавасць, эмацыянальнасць.

У першай малодшай  групе  вынік гульні павінен быць аптымістычным, кароткім і канкрэтным. Абавязкова малых трэба пахваліць. У сярэдняй і старэйшай групах адзначаюць тых, хто правільна выконваў рухі, праяўляў хуткасць, спрытнасць.Называюць і тых дзяцей, якія парушалі правілы, памылкова выконвалі рухі. Заўвагі робяцца карэктна, ў дабразычлівай форме. Да абмеркавання праведзенай гульні далучаюцца ўсе дзеці. Гэта прывучае іх да аналізу сваіх учынкаў, садзейнічае больш добраму выкананню правілаў і рухаў.

Падвядзенне вынікаў гульні павінна выклікаць жадане ў дзяцей у наступны раз атрымаць лепшыя вынікі.

Каб павялічыць эфектыўнасць рухавых гульняў, можна: выбраць 2-3 вядучых, павялічыць працягласць інтэнсіўных рухаў ў гульнях з ухіленнем, адлегласць бегу ў гульнях з перабежкамі, змяніць сігнал, увесці “выручалкі”, ускладніць правіла і г.д.

Беларускія народныя гульні могуць стаць асноўным матэрыялам для правядзення спартыўных святаў у дашкольнай установе. Часцей за ўсе спартыўны змест святаў узгадняецца з сезоннымі з’явамі (“Вяселая  зіма”, “Спартыўнае лета”) і г.д. Першая частка свята падаецца ў форме спартыўнага парада, які пачынаецца агульным шэсцем дзяцей, падзеленных на каманды. Рухі дзяцей ў спалучэнні з песнямі, вершамі выклікаюць высокі эмацыянальны ўздым. Праграма павінна складацца так, каб ў гульнях, спартыўных практыкаваннях актыўна ўдзельнічалі ўсе. Вельмі ажыўляе свята выкананне практыкаванняў з прадметамі. Гэтыя нумары рыхтуюцца загадзя на фізкультурных і музычных занятках. Акрамя гульняў і практыкаванняў, у сцэнарыі могуць быць уключаны лічылкі, песні, вершы, загадкі фізкультурнай тэматыкі.

Пятро, Пятро,                                                              Раз, два, тры чатыры,

Падай вядро.                                                                  Ката грамаце вучылі:

Карове піць-                                                                   Не чытаць, не пісаць,

Табе вадзіць.                                                                  А за мышкамі скакаць.

Пасярод двара стаіць гара,                                          Маленькі шарык

Спераду вілы, ззаду мятла.                                          Пад лаўкаю шарыць.

                             (Карова)                                                             (Мышка)           

Што гэта за вочы:                                                        Лег вусаты, а ўстаў гарбаты.

Адно свеціць удзень,                                                                         (Кот)

А другое –уночы.

   (Сонца і месяц)

Можна прадугледзець некалькі сюрпрызных момантаў: з’яўленне казачнага, міфалагічнага героя, смачныя пачастункі. Невялікія сюрпрызы папярэднічаюць чарговаму нумару праграмы. Поспех свята ва многім залежыцть ад вядучага. Ен задае тон святу.

Святы можна арганізаваць на пляцоўках, лузе, у парках, скверы.

Пры правядзенні спартыўных святаў дзецям даюцца вялікія магчымасці для праяўлення спрытнасці, сілы, кемлівасці. Удзел у іх садзейнічае  выхаванню пачуццяў калектывізму.

Фізічная актыўнасць у спалучэнні з фальклорам далучае дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры і арганічна ўключаецца ва ўсе мерапрыемствы па аздараўленні дзяцей дашкольнай установы. Асобна трэба адзначыць народныя святы Каляды, Масленіца, Купалле, “Кірмашы”, які немагчыма ўявіць без гульняў, забаў, народных танцаў.Займальнасць, вобразнае слова, гульні робяць іх яркімі, запамінальнымі, ствараюць добры, вяселы настрой у дзяцей, выклікаюць цікавасць і жаданне выкарыстоўваць гульні ў самастойнай гульневай дзейнасці.

Трэба звярнуць асобую ўвагу на своеасаблівую форму арганізацыі і правядзення фізкультурна-аздараўленчай працы з дзецьмі- спартыўна-тэатралізаваную забаву, якая дазваляе выхоўваць нацыянальную самасвядомасць дзяцей сродкамі рухавай дзейнасці.

Гэтая форма мае адметныя асаблівасці:

  • у межах гэтай дзейнасці ў цікавай для дзяцей форме замацоўваюцца асноўныя віды рухаў, нетрадыцыйныя віды гімнастыкі;
  • акцэнтуецца ўвага на нацыянальныя асаблівасці гульневай дзейнасці;
  • шырока выкарыстоўваюцца малыя літаратурныя формы беларускай народнай творчасці (забаўлянкі, песенькі, вершыкі);
  • рэалізуюцца ў практычнай дзейнасці сучасныя нетрадыцыйныя віды аздараўленчай гімнастыкі (аэробіка, лагарытміка, пальчыкавыя гульні);
  • актыўна выкарыстоўваецца  нестандартнеае абсталяванне (фітболы, слядочкі, бутафорскія вянкі, збанкі);
  • у структуру кожнай спартыўна-тэатралізаванай забавы ўключаецца комплекс рухавых беларускіх гульняў, розных па інтэнсіўнай характарыстыцы;
  • на працягу ўсей забавы назіраецца вялікая моўная актыўнасць дзяцей;
  • дзеці выкарыстоўваюць набыты рухавы вопыт у нестандартных гульневых абставінах, звязаных адзіным казачным сюжэтам.

Педагог ці кіраўнік фізічнага выхавання павінен імкнуцца больш шырока выкарыстоўваць і знаеміць дзяцей з беларускімі народымі гульнямі, але трэба ўлічваць і індывідуальныя магчымасці дзяцей. Фізічна слабых з некаторай затрымкай рухальнага развіцця неабходна ўцягваць у даступныя ім гульні, ускладняючы змест паступова. Складаныя гульні прапаноўваюць больш падрыхтаваным дзецям. Гэта дасць магчмасць зрабіць беларускія нацыянальныя гульні даступным сродкам выхавання дзяцей.

 Выкарыстанне беларускіх народных гульняў дапаможа узбагаціць беларускі слоўнік дзяцей і выхаваць патрыятызм дашкольнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.